ЗАХОЎВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ТРАДЫЦЫІ

08.04.2021

У Беражноўскім яслях-садзе 08.04.2021 прайшла тэматычная забава “Гуканне вясны”. Дзеці спявалі народныя песні, танцавалі з кветкамі, гулялі ў рухомыя гульні з зайчыкам і мядзведзем. “Вясна” зачаравала ўсіх удзельнікаў сваёй прыгажосцю, цеплынёй і пяшчотай, падарыла ўзвышаны эмацыйны настрой і зарад энергіі на ўвесь дзень.

Дадзенае мерапрыемства з’яўляецца часткай цэласнага мэтанакіраванага працэсу па далучэнні дзяцей да нацыянальнага каларыту і фарміраванні пачуцця патрыятызму, адчування сябе маленькімі грамадзянамі роднай Беларусі.

 

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Кавалевіч А.М.