Дзень роднай мовы

21.02.2023

Дваццаць першага лютага – адметны дзень не толькі ва ўсім свеце, але і ў навучальных  установах нашага раёна. У Міжнародны Дзень роднай мовы вучні разам з настаўнікамі, бацькамі і іншымі работнікамі школ адначасова змаглі напісаць дыктоўку і праверыць сваё веданне беларускай мовы.

 

Пісалі Купалаўскую дыктоўку ў рэжыме анлайн 587 вучняў 10 класа, 297 настаўнікаў, 34 працаўнікі школы, 39 бацькоў, метадысты раённага вучэбна-метадычнага кабінета. У напісанні дыктоўкі прынялі ўдзел начальнік аддзела па адукацыі К.В.Мяснікоў  і яшчэ 23 кіраўнікі ўстаноў. Пасля дыктоўкі ўсе змаглі самастойна праверыць свой тэкст, правесці самаацэнку сваіх ведаў.

Традыцыя пісаць дыктоўку на нашай роднай, мілагучнай, старажытнай, гасціннай, патрыятычнай, незалежнай беларускай мове была закладзена  два гады назад. Тэкст дыктоўкі быў прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы, а таксама Году міра і стварэння.

 Праз родныя словы мы дакрануліся да самага святога, што ёсць у душы кожнага беларуса, а таксама сталі крыху бліжэй адзін да аднаго. I сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, размаўляць на ёй, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.