ДАЛУЧЭННЕ ДЗЯЦЕЙ ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ З ДЗІЦЯЧАГА САДА.

02.03.2023

 З мэтай рэалізацыі задач папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы у дашкольных установах раёна з 20 па 24 лютага прайшоў тыдзень роднай мовы “Беларуская мова мелодыя сэрца”. Актыўна да яе правядзення далучылiся педагогі, выхаванцы ад малодшага да старэйшага ўзросту і іх бацькі.

Кожны дзень тыдня быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі і меў сваю тэматычную назву: “Мы беларусы”, “Мая Радзіма Беларусь”, “Сімвалы і вобразы маёй краіны”, “Наша мова мая песня”, “Мой горад мая Радзіма”. 

Кожны дзень тыдня пачынаўся з прывітання дзяцей і бацькоў на беларускай мове з педагогамі ў нацыянальных касцюмах, персанажамі Буслікам, Несцеркай, Янінай і Янам. Перад заняткамі  слуханнем гімна Рэспублікі Беларусь.

На працягу тыдня выхаванцы з задавальненнем акунуліся ў свет беларускіх казак, здзяйснялі віртуальныя падарожжы па славутых  месцахБеларусі, спявалі знаёмыя беларускія песні, танцавалі беларускія танцы, гулялі ў вясёлыя гульні, iнсцэнiравалi беларускiя казкi, i ўвесь час размаўлялi па-беларуску.

Вельмі спадабалася дзецям ўдзельнiчаць у літаратурным конкурсе чытачоў, дзе  чыталі вершы знакамітых беларускіх пісьменнікаў. У дзiцячым садзе №2 г. Давыд-Гарадка прайшла цiкава творчая сустрэча выхаванцаў з мясцовым паэтам Віктарам Вабiшчэвiчам.

Зацікаўленасць, добразычлівасць, атмасфера даверу і вяселля панавалі на занятках: “Віртуальнае падарожжа па малой Радзіме”, “Па старонках роднай мовы”, “У госці  да бабулі”,  “Праца столяра”, “Падарожжа ў краіну ганчарства”, “Беларуская хатка”, “Адгадай мелодыю”.

 Выхаванцы  наведалі музеі, Беларускія хаткі, а таксама прынялі ўдзел у  экскурсіях па цікавых месцах роднага краю. Пазнавальнай была  экскурсія ў сярэднюю  школу №3 г. Століна выхаванцаў Манькавіцкага дзіцячага сада. Дзеці  атрымалі першыя ўяўленні аб школьным жыцці, замацавалі веды аб роднай мове і свяце Масленіца.

Асабліва да спадобы прыйшлося  сумесны ўдзел у прыгатаванні беларускіх нацыянальных страў, у майстар-класах па вырабах ляляк-мотанак. Бацькі з задавальненнем прынялі ўдзел ў актыўных формах узаемадзеяння:  чэленджы #Ялюблюбеларускуюмову, віктарыне “Родная мова, чароўная мова”, складанні калажаў  “Беларуская мова – мелодыя серца”.

На працягу тыдня бацькам прапаноўвалiся інтэрактыўныя плакаты, буклеты з выкарыстаннем Q-кодаў, пры дапамозе якiх яны мелi магчымасць у вольны час паслухаць з дзецьмi беларускiя народныя казкi, завучыць вершы, пацешкi, заклiчкi, калыханкі на родной беларускай мове, замацаваць веды аб  родным краі  і даведацца аб асаблiвасцях работы па далучэнні дзяцей розных узроставых груп да беларускай мовы. Актыўны ўдзел прынялі бацькі ў акцыях: “Вітаем па-беларуску”; “Пажаданні роднай мове”, “Рускай мове дай разгрузку–  размаўляй па-беларуску!”

Не засталіся ў баку і педагогі, якія спаборнічалі ў брэйн-рынгу “Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся”, удзельнічалі ў віктарыне “Родная мова”, у  караоке “Беларускія народныя песні”, у круглым стале “Як далучыць дзяцей да роднай мовы”, дзяліліся вопытам работы па выкарыстанні сучасных гульняў і гульнявых дапаможнікаў, тэхніках візуалізацыі праз  выставы і метадычныя галерэі.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу ўсяго тыдня. Тыдзень роднай мовы ў дзіцячых садах атрымаўся вельмі цікавым, вясёлым і насычаным. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу адчулі яшчэ раз, што мова жыве, пакуль на ёй гавораць.

Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям. І, магчыма, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў семьях выхаванцаў. 

 

Кавальская Н.А., метадыст РУМК